Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія "Памятныя мясціны Смаргоні"

Дата: 12 декабря 2016 в 20:18, Обновлено 14 декабря 2016 в 21:11
1 030 просмотров

Вялікай папулярнасцю сярод навучэнцаў нашай установы карыстаюцца вандроўкі па свайму раёну і за яго межамі. Вось і 10 снежня навучэнцы наведалі горад Смаргонь з мэтай знаёмства з памятнымі мясцінамі. Навучэнцы зацікавіліся мемарыяльным знакам, устаноўленым у гонар 500-годдзя Смаргоні, на якім выбіты верш М.Дуксы:

Твае сляды ў стагоддзях засталіся,
Змагла прайсці праз буры і агонь.
Плыві, квітней  і велічна свяціся
На хвалях часу, родная Смаргонь.

Навучэнцы даведаліся, што вуліца П.Балыша названа ў гонар ураджэнца Смаргоншчыны, загінуўшага пры выкананні воінскага доўгу ў Афганістане, наведалі манумент воінам - інтэрнацыялістам Смаргоншчыны, адкрыты ў 2013годзе.

З гісторыяй Смаргоні навучэнцы пазнаёміліся і праз іншыя мемарыяльныя знакі і помнікі, устаноўленыя ў горадзе.

З фотаматэрыяламі можна пазнаёміцца тут>>>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.