Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дэкада “Чарнобыль. 30 гадоў”

Дата: 5 мая 2016 в 22:32
444 просмотра

На мінулым тыдні ва ўстанове  прайшла дэкада “Чарнобыль. 30 гадоў”.

Чарнобыль… Было… Быль… На жаль, гэта не былі сівых вякоў, не мінуўшчына, гэта сучаснае, гэта горыч, гэта адвечны боль за зямлю, за Бацькаўшчыну.

Адлік пачынаўся нязгаснае эры

Змагання  жыцця з небыццем…

Чорная дата 26 красавіка 1986 года ўвайшла ў сэрца кожнага жыхара Беларусі.

Маўчыць, нібы камень зямля,

Палын невядомасцю свеціць…

Што будзе, што будзе пасля?

Менавіта адказам на гэта пытанне з’явіліся шэраг мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай установе..

23 красавіка:

  • паказ і абмеркаванне  фільмаў “Збаны Чарнобыля”, “Чарнобыль – хроніка цяжкіх дзен”;
  • конкурс малюнкаў “Чарнобыль – боль душы”;
  • выпуск інфармацыйных бюлетэняў, газет “Чарнобыль: учора, сёння, заўтра”.

26 красавіка сумесна з работнікамі Дома культуры і бібліятэкі для навучэнцаў 2-6 класаў праведзена літаратурная гасцёўня “Балючая памяць Беларусі” .

Ёсць праўда адна – праўда жыць,

Няхай і суровая, і горкая…,

У небе над намі стаіць,

Як зніч палыновая зорка.

Давайце ўсе разам берагчы і захоўваць непаўторную прыгажосць нашай роднай Беларусі!

З фотаматэрыяламі можна пазнаёміцца тут>>>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.