Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў Мірскі замак і г.Навагрудак

Дата: 1 ноября 2015 в 20:57, Обновлено 4 ноября 2015 в 22:05
698 просмотров

30.10.2015 г.  навучэнцы нашай установы была арганізавана экскурсія ў Мірскі замак - шэдэўр беларускай архітэктуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

 

 

Экскурсавод адзначыла цікавы факт: гэта быў першы  прыватны замак у ВКЛ. Замак быў збудаваны князем Ільінічам у пачатку XVI ст. на ускраіне мястэчка Мір на месцы драўлянай феадальнай сядзібы. Пасля Ільінічаў амаль 250 гадоў ім валодалі Радзівілы, ў XIX ст. ён перайшоў у валоданне Вітгенштэйнаў, пасля - Святаполк-Мірскіх.
 

З вышыні вежаў перад намі раскрылася панарама мястэчка Мір. Асабліва ўразіла возера, парк. Таксама мы спускаліся ў сутарэнні замка.
 

 

 

Незабыўныя ўражанні пакінулі і багацце інтэр'ераў палаца: шыкоўныя столі, каляровыя печы, партрэты ўладальнікаў, старажытныя габелены, зброя, кнігі і многае іншае.
А колькі паданняў і легендаў мы пачулі ў час экскурсіі! Пра падземны пераход, пра прыгажуню Стэфанію Радзівіл, пра возера на месцы высечанага яблыневага сада. На паўдневым баку замка можна ўбачыць абярэг - камень, падобны на галаву барана. Існуе легенда, што калі гэты камень зваліцца, то замка не застанецца. Мы ўпэўнены, што той, хто пабываў у Мірскім замку ўпершыню, абавязкова захоча сюды вярнуцца.

Падчас экскурсіі навучэнцы наведалі таксама старажытны г. Навагрудак. 

З фотаматэрыяламі экскурсіі можна пазнаёміцца тут>>. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.