Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости 7 класс

Сёння адбыўся піянерскі збор “Мой асноўны абавязак”, на якім пяцікласнікі прааналізавалі свае адзнакі за I чвэрць і прынялі рашэнні, якія дапамогуць дасягнуць станоўчых вынікаў у вучобе.

У форме гульні адбылося цікавае падарожжа па краіне Здароўя. Выхаванцы 5 класа пазнаёміліся з карыснымі і шкоднымі для здароўя прадуктамі. Даведаліся пра вітаміны, якія садзейнічаюць, каб чалавек хутчэй рос. Зрабілі для сябе адкрыцце, што ў чалавеку знаходзіцца прыблізна 50 л вады.

Выхаванцы 5 класа пазнаёміліся з Рэспублікай Індыя. Даведаліся, што дзяржава знаходзіцца ў Паўднёвай Азіі на паўвостраве Індастан, у басейне Індыйскага акіяна. Сёмая краіна свету па плошчы і другая па колькасці насельніцтва. На поўначы тэрыторыя Індыі абмежавана Гімалаямі, на захадзе яе берагі абмываюцца водамі Аравійскага мора, на ўсходзе — Бенгальскага заліва. Тэрыторыя — 3,29 млн кв. км.

Выхаванцы 5 класа змаглі пасядзець на чарадзейным стуле, паслухаць кампліменты ад сваіх аднакласнікаў. Кожны з іх адчуў: наколькі важна, калі табе гавораць добрыя словы. Яны павучыліся самі гаварыць прыемныя словы іншым.

Другога верасня навучэнцы 5 класа змаглі прыняць удзел у гульні “Кніга – крыніца ведаў”. Падчас удзелу рабяты змаглі пазнаёміцца са звесткамі, з фотаздымкамі святкавання Дня пісьменства ў 2009 годзе ў г.Смаргонь, даведаліся аб ролі кнігі ў жыцці чалавека.

2 сентября 2017 в 15:18 | Поплавская А. А. | нет комментариев

1 верасня выхаванцы 5 класа здзейснілі завочнае падарожжа па гарадах Беларусі, пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання на старой беларускай мове, паспрабавалі свае сілы ў віктарыне. Добры пачатак новага навучальнага года!

1 сентября 2017 в 10:00 | Поплавская А. А. | нет комментариев