Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости 7 класс

У шосты школьны дзень навучэнцы ўстановы наведалі гiсторыка-краязнаучы музей аг. Синькi, пазнаёміліся з экспанатамі. Дзецям было вельми цiкава.

27 октября 2018 в 09:50 | Ардяко Е. В. | нет комментариев

Пяцікласнікі падчас паходу пазнаёміліся з гісторыяй паходжання назвы берага каля Вішнеўскага возера - Клімкаў бераг.

Сёння навучэнцы ўстановы наведалі Музей-сядзібу Ф.Багушэвіча "Кушляны", пазнаёміліся з экспанатамі, прайшліся сцежкамі, якімі хадзіў беларускі паэт.

Відэазнаёмства з дзецьмі-героямі Вялікай Айчыннай вайны дапамагло рабятам яшчэ больш адчуць, зразумець, што вайна - гэта не камп'ютарная гульня.

Пяцікласнікі пры дапамозе свайго любімага героя Віні Пуха даведаліся пра правілы паводзін у гасцях.

Пяцікласнікі сталі непасрэднымі ўдзельнікамі ўрока-рэквіема, падчас якога чыталі творы пісьменнікаў, прысвечаныя памяці загінуўшых жыхароў беларускіх вёсак.

У рамках інавацыйнага праекта выхаванцы праз віртуальнае падарожжа пазнаёміліся з мясцінамі, дзе прайшло дзяцінства сучаснага беларускага пісьменніка Г. Пашкова.

Праз сітуацыйную гульню "Як тлумачыць закон?" выхаванцы пазнаёміліся, што дазваляецца рабіць, а што - нельга.

Трэнінг "Шкодныя звычкі" пазнаёміў пяцікласнікаў з паняццем "звычка", дапамог пераасэнсаваць, якія звычкі карысныя, а якія шкодныя.

Турнір дапамог зразумець, якія непрыемнасці нас могуць чакаць у Інтэрнэце. Пераможцам турніру стаў Дыро Дзяніс.

Піянерскі збор "Свет этыкету" дапамог выхаванцам зразумець, як сябе трэба паводзіць у розных абставінах.

У рамках інавацыйнага праекта выхаванцы сталі ўдзельнікамі музычнай кампазіцыі, падчас правядзення якой пазнаёміліся з творамі земляка М.Карловіча.

Конкурсная праграма "Звоняць званы Хатыні" дапамагла выхаванцам 5 класа ўспомніць пра піянераў - герояў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Выхаванцы пазнаёміліся, якія бываюць дажджы на розных планетах.

Праз гульню, праз прэзентацыю артыкулаў Канстытуцыі РБ выхаванцы 5 класа акрэслілі для сябе, што можна рабіць. а што нельга ў адносінах да іншых людзей, даведаліся, якія правы ў іх ёсць.

У суботу бацькі навучэнцаў 5 класа наведаліся ва ўстанову, каб прыняць удзел у дыспуце "Унутраняя і знешняя культура дзіцяці. Ад чаго яна залежыць?"Падчас палемікі адбылося знаёмства з праяўленнем унутранай і знешняй культуры дзіцяці, кожны з бацькоў змог праверыць правільнасць свайго выхавання дзіцяці праз тэст, які быў прапанаваны класным кіраўніком 5 класа.

У Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу выхаванцы 5 класа паглядзелі відэа "Міфы пра ВІЧ" і пазнаёміліся з асаблівасцямі захворвання, спосабамі перадачы віруса.

Рабяты з радасцю сустрэлі навіну аб упрыгожванні свайго класнага пакоя. Хлопчыкі вучыліся рабіць сняжынкі, а дзяўчынкі стваралі снегавіка. Усе дружна ўпрыгожылі свой клас.

Выхаванцы пазнаёміліся з выставай "Якуб Колас вядомы і невядомы". З дапамогай экскурсавода яны здзейснілі захапляльнае падарожжа па мясцінах, якія давялося наведаць Я.Коласу. Даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі класіка беларускай літаратуры Я.Коласа.

Трэнінг дапамог пяцікласнікам больш зразумець, раскрыць сябе, вызначыць свой тэмперамент, садзейнічаў ва ўменні выслухваць іншых людзей.