Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

19.02.2019 Мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы

Дата: 19 февраля 2019 в 21:05, Обновлено 19 февраля 2019 в 22:02
Автор: Лось Е. П.
435 просмотров

З 18 лютага распачала сваю працу выстава “Яны адзначаюць юбілей: беларускія творы-юбіляры”, якая прапануе пазнаёміцца з творамі беларускай  літаратуры, якія ў 2019 г. адзначаюць юбілеі. Сярод прадстаўленых кніг ёсць “старажылы”, якія “налічваюць не адзін дзясятак гадоў”, якія прайшлі выпрабаванне часам, да нашых дзён не згубілі сваёй актуальнасці і зараз знаходзяць свайго чытача. Запрашаем пазнаёміцца!

Вучні 8-11 класаў  аформілі тэматычны стэнд “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, на якім размясцілі словы беларускіх пісьменнікаў аб скарбе, які завецца “мовай роднай”.

Цікава прайшла конкурсная праграма “Па знаёмых старонках”, падчас  якой навучэнцы мелі магчымасць успомніць знакамітыя імёны на небасхіле беларускай літаратуры, якія сваёй творчасцю ўнеслі вялізны ўклад у развіццё роднай мовы. “Ружовы куфэрак”, “Пазнай аўтара”, “ Што гэта за твор?” – кожны этап праграмы  спрыяў абуджэнню павагі да слова, імкненню захоўваць сваю культуру, развіццю сродкамі роднай мовы інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэнца, выхаванню павагі да ўсяго роднага, беларускага.

Фотаматэрыялы мерапрыемстваў тут https://vishnevo.schools.by/photoalbum/452106

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.