Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2015 в 20:39
489 просмотров

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2015 года ва ўстанове былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы:

  1. З вучнямі 5 – 6 класаў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лось А.П. правяла пазнавальную гульню “Дзівосы роднай мовы”, якая спрыяла выхаванню любві і павагі да роднай мовы, цікавасці да яе багацця. Вучні (12 чалавек) былі падзелены на 2 каманды. Дзеці з цікавасцю выконвалі заданні, якія патрабавалі ад іх не толькі ведаў, але і кемлівасці, хуткасці, умення разважаць.
  2. З вучнямі 7 – 10 класаў (прысутнічала 20 чалавек) настаўніцай беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры Віткевіч Т.Э. праведзена падарожжа-віктарына “Жывое ў вяках беларускае слова…”. Усе навучэнцы былі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства: успаміналі старонкі гісторыі, звязаныя са станаўленнем беларускай літаратурнай мовы, адказвалі на пытанні віктарыны. Звесткі пра станаўленне і развіццё беларускай мовы, успаміны пра знакамітых людзей: Ефрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Францыска Скарыну, Міколу Гусоўскага, Сымона Буднага, Янку Купалу, Якуба Коласа чаргаваліся з пытаннямі віктарыны. Вучні чыталі на памяць вершы Генадзя Бураўкіна, Васіля Жуковіча, Міколы Трафімчука, Алеся Бачылы.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.