Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фестываль "Мы разам - Беларусь"

Дата: 28 января 2017 в 17:36, Обновлено 29 января 2017 в 18:10
599 просмотров

Радзімачка- Радзіма!

Радзімая Зямля

Мяне ты нарадзіла,

У дарогу прывяла!

Радзімачка - Радзіма!

Куточак родны мой!

Паўсвету я схадзіла,

Ды не знайшла такой!

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі... А як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць у душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

У рамках шостага школьнага дня ва ўстанове прайшоў фестываль "Мы разам - Беларусь". Навучэнцы 1-11 класаў чыталі вершы, спявалі песні пра Беларусь, пра родную старонку. Навучэнка 10 класа, Садоўская Наталля, прачытала свае ўласныя вершы.

Пасля ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя "Мая Беларусь." Закончыўся фестываль віктарынай "Краіна родная мая."

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.