Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости 11 класс

Навучэнцы абмеркавалі неабходнасць праяўлення пільнасці з мэтай прафілактыкі ўчынення тэрарыстычных актаў. Пазнаёміліся з тэрарыстычнымі актамі, якія адбыліся ў апошнія гады на тэрыторыі Беларусі і Расіі, прагледзілі прэзентацыю. Класная гадзіна садзейнічала фарміраванню пачуцця міласэрнасці да ахвяр тэрактаў.

15 октября 2018 в 14:36 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

Галоўная мэта праведзенага ўрока - выхаванне беражлівых адносін да здароўя. Навучэнцы спачатку расшыфравалі слова "здароўе", пасля гаварылі пра сакрэты зберажэння здароўя у сваіх сем'ях, дзяліліся сямейнымі традыцыямі здаровага ладу жыцця, удзельнічалі ў віктарыне, складалі сваю формулу здароўя.

13 октября 2017 в 11:45 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

У час класнай гадзіны навучэнцы працавалі ў парах, разбіралі спорныя жыццёвыя сітуацыі, распрацоўвалі правілы ветлівасці.

11 октября 2017 в 17:00 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

Форма правядзення інфармацыйнай гадзіны - свабодны мікрафон. Кожны навучэнец падрыхтаваў дома аповед цікавых навін і падзяліўся імі з аднакласнікамі.

6 октября 2017 в 16:30 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

Навучэнцы разважалі пра будучае жыццё, пра здаровы лад жыцця моладзі, пра каштоўнасць жыцця ўвогуле.

4 октября 2017 в 16:00 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

Навучэнцы 9 класа рыхтавалі сваімі рукамі дэкаратыўныя букеты настаўнікам.

29 сентября 2017 в 15:50 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

Да Дня пажылых людзей у класе прайшоў урок маралі "Аб прыгажосці душы і сэрца", на якім навучэнцы расказвалі пра сваіх бабуль і дзядуль, успаміналі прымаўкі пра пажылых людзей, чыталі вершы, складалі правілы пра адносіны да старэйшых.

27 сентября 2017 в 16:38 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

На класнай гадзіне, якая прайшла у форме дыялога-разважання і была прысвечанна Міжнароднаму Дню без аўтамабіля, навучэнцы абмяркоўвалі прычыны ўзнікнення гэтага дня, гаварылі пра шкоду, якую наносяць аўтамабілі навакольнаму асяроддзю.

20 сентября 2017 в 15:46 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

У час відэападарожжа навучэнцы пазнаёміліся з Днём беларускай пісьменнасці ў Полацку.

15 сентября 2017 в 14:00 | Тумаш Л. В. | нет комментариев

Навучэнцы класа прапанавалі класнаму кіраўніку розныя мерапрыемствы для правядзення на класных гадзінах. Пасля абмеркання саставілі план.

6 сентября 2017 в 15:45 | Тумаш Л. В. | нет комментариев