Новости 9 класс
З 5 па 10 студзеня сярод навучэнцаў 7 класа праходзіў конкурс тэматычных сачыненняў “Культурная спадчына майго аграгарадка” (у рамках інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі інкультурацыі школьніка на аснове асяроддзя, у якім ён знаходзіцца”), які спрыяў не толькі выхаванню інтарэса і любові да роднай мовы, да спадчыны нашага краю, але і стварыў умовы для выхавання асноўных маральных якасцяў і агульначалавечых каштоўнасцяў. Па выніках конкурсу ўсе пяць работ навучэнцаў трапілі на старонкі створанага альбома сачыненняў з аднайменнай назвай, дапоўненага фотаздымкамі.
У рамках дэкады "Руку дружбы - прыродзе" навучэнцы 7 класа сумесна з бацькамі вырабілі з падручных сродкаў пяць кармушак і размясцілі іх у сваіх дварах.
Хто не ведае свайго мінулага, у таго няма будучыні. Гісторыя – гэта люстэрка, у якім адлюстравана наша мінулае, сучаснасць і будучыня, сабраныя разам. Звяртаючыся да мінулага, людзі імкнуцца аднавіць разарваную сувязь часоў і пакаленняў, знайсці ў гісторыі адказы на праблемныя пытанні і выклікі сучаснага жыцця. Разам з Радзімай вялікай ва ўсіх нас ёсць малая, да болю любімая радзіма, дзе дзень сапраўдны пульсуе побач з ценямі прашчураў, фарміруючы контуры будучага. Для нас такой малой радзімай з'яўляецца наш родны край… З гэтых слоў пачалася інфармацыйная гадзіна “Знакамітыя людзі нашага краю”, падчас правядзення якой навучэнцы, знаёмячыся з некаторымі старонкамі жыцця знакамітых людзей нашай малой радзімы, мелі магчымасць духоўна ўзбагаціцца, паспрабаваць развіваць свае творчыя здольнасці праз вывучэнне гісторыі і культуры роднага краю.
Наша ідэя:
Я павінен зрабіць усё неабходнае, каб колькасць дабра ў свеце павялічылася. Не праходзь міма тых, каму цяжка, дары сваё цяпло тым, каму яго не хапае.
Наш дэвіз:
Дабрыня – гэта тое, што сляпы ўбачыць, а глухі пачуе.
Дабро, гуманізм, міласэрнасць, сэнс жыцця – гэта каштоўнасці, пра якія можна гаварыць бясконца. Ёсць людзі, якія кажуць, а ёсць людзі, якія робяць! Усё ў нашых руках!
З сабой зіма прынесла нам
Забавы, радасць і ўцехі.
Поўсюль дзіцячы смех і гам -
Гуляем у снежныя пацехі!
Весела і цікава правялі мы час у школьным двары падчас правядзення конкурсу "Снежныя забавы".
Вось і надышла шчодрая на ўраджай залатая восень. Усе вучні нашага класа прынялі актыўны ўдзел у выставе "Дары восені". Агародніна, садавіна, кветкі і ягады - усё гэта было намі выкарыстана для стварэння разнастайных вырабаў. І , як нам здаецца, цудоўна атрымалася!
26 верасня мы прынялі ўдзел у фотаконкурсе "Жыві ў пазітыве!", які прайшоў пад дэвізам "Ад усмешкі дзень становіцца святлейшым. Пачынай дзень з яе!"